ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

3 жніўня 2006 г. № 998

Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі

Изменения и дополнения:

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 октября 2011 г. № 1339 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 116, 5/34573) <C21101339>

 

У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку работы наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі і (або) музейнымі калекцыямі.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.