ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

3 лістапада 2006 г. № 1458

Аб камандзіраванні М.І.Міхадзюка ў г. Брусель (Каралеўства Бельгія)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 6 па 9 лістапада 2006 г. у г. Брусель (Каралеўства Бельгія) намесніка Міністра энергетыкі Міхадзюка Міхаіла Іванавіча для ўдзелу ў трэцім пасяджэнні рабочых груп па пытаннях супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам, дзяржавамі Чарнаморскага і Каспійскага рэгіёнаў і краінамі – суседзямі Еўрапейскага саюза ў энергетычнай галіне.