ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

4 лістапада 2006 г. № 1467

Аб узнагароджанні Г.Д.Лапацьевай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За актыўную грамадскую дзейнасць па аб'яднанню і выхаванню беларусаў Рэспублікі Малдова на ідэях патрыятызму і гуманізму, вялікую інфармацыйную і арганізацыйную працу, якая садзейнічае фарміраванню станоўчага іміджу Рэспублікі Беларусь у Малдове, узнагародзіць старшыню Бендэрскага таварыства «Беларуская культура» Лапацьеву Ганну Дзям'янаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.