ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

4 лістапада 2006 г. № 1469

Аб камандзіраванні А.М.Апацкага ў г. Найробі (Рэспубліка Кенія)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 14 па 17 лістапада 2006 г. у г. Найробі (Рэспубліка Кенія) першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Апацкага Аляксандра Мікалаевіча для ўдзелу ў пасяджэнні Канферэнцыі Бакоў Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб змяненні клімату і нарадзе Бакоў Кіёцкага пратакола да гэтай Рамачнай канвенцыі.