ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

8 лістапада 2006 г. № 1487

Аб камандзіраванні У.У.Наумава ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 8 па 11 лістапада 2006 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Міністра ўнутраных спраў Наумава Уладзіміра Уладзіміравіча для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі «Удасканаленне еўрапейскага супрацоўніцтва ў крымінальна-прававой галіне», урачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня расiйскай мiлiцыi, і ў нарадзе міністраў унутраных спраў дзяржаў – удзельнiц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.