ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 лістапада 2006 г. № 1496
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
Агафонава Дзмітрыя Аляксандравіча, намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці вытворчага аб'яднання «Мінскі маторны завод» – вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскі маторны завод», за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне маторабудавання, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў;
Багданца Барыса Іванавіча, генеральнага дырэктара абласнога унітарнага прадпрыемства «Гроднамеліявадгас», за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчай дзейнасці і значны асабісты ўклад у развіццё меліярацыйнай галіны;
Гаруновіча Віктара Іванавіча, электраманцёра лінейных збудаванняў электрасувязі і праваднога вяшчання шостага разраду філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам», за шматгадовую плённую і добрасумленную працу, заслугі ў развіцці і ўдасканальванні сродкаў сувязі;