ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лістапада 2006 г. № 1566

Аб камандзіраванні Л.П.Гулякі ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 26 па 29 лістапада 2006 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Гуляку Леаніда Паўлавіча для ўдзелу ў сумеснай канферэнцыі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі».