ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2006 г. № 1591
Аб камандзіраванні У.І.Недзілько ў г. Чжэнчжоў (Кітайская Народная Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Лічыць камандзіраваным з 22 па 26 лістапада 2006 г. у г. Чжэнчжоў (Кітайская Народная Рэспубліка) першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Недзілько Уладзіміра Іосіфавіча для ўдзелу ў другім пасяджэнні Савета кіравання навукова-тэхнічным супрацоўніцтвам паміж Рэспублікай Беларусь і правінцыяй Хэнань Кітайскай Народнай Рэспублікі.