ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 лістапада 2006 г. № 1599

Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Назначыць у парадку пераводу Ламеку Уладзіміра Барысавіча намеснікам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, вызваліўшы яго ад пасады намесніка Старшыні Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

2. Вызваліць у сувязі з пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь):

Бірукову Вольгу Уладзіміраўну ад пасады намесніка Старшыні Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь;

Герлоўскага Івана Мікалаевіча ад пасады намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь;