ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 снежня 2006 г. № 1618

Аб камандзіраванні А.В.Гурава ў гарады Фюсэн, Інгальштат (Федэратыўная Рэспубліка Германія)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 6 па 8 снежня 2006 г. у гарады Фюсэн, Інгальштат (Федэратыўная Рэспубліка Германія) намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Гурава Анатолія Васільевіча для абмеркавання з кіраўнікамі нямецкіх кампаній «Рытэр» і «Тэмафа» пытанняў аб магчымасці набыцця новага абсталявання для вытворчасці льняной пражы з кароткага льнянога валакна.