ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 снежня 2006 г. № 1622

Аб падпісанні Дагавора паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і інфармацыі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства культуры, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Дагавора паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і інфармацыі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва.