Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

 П А С Т А Н О В А

 26 чэрвеня 1995 г. N 323

 г.Мiнск


АБ ДАПАЎНЕННI ПЕРАЛIКУ РЭСПУБЛIКАНСКIХ
НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫХ ПРАГРАМ НА 1991-1995 ГАДЫ

===

 У мэтах правядзення навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ па стварэнню дзяржаўнай сiстэмы аховы
iнфармацыi Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 Прыняць прапанову Камiсii Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь па пытаннях навукова-тэхнiчнага прагрэсу аб дапаўненнi
пералiку рэспублiканскiх навукова-тэхнiчных праграм на 1991-1995
гады, адобранага пастановай Савета Мiнiстраў БССР ад 14 верасня 1989
г. N 254, рэспублiканскай навукова-тэхнiчнай праграмай "Развiццё
метадаў i сродкаў сiстэмы комплекснай аховы iнфармацыi" (праграма
"Ахова iнфармацыi").


Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр