Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

 13 мая 1997 г. N 472                                    г.Мiнск


 АБ АЖЫЦЦЯЎЛЕННI ДЗЯРЖАЎНАЙ РЭГIСТРАЦЫI НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫХ,
 ВОПЫТНА-КАНСТРУКТАРСКIХ I ВОПЫТНА-ТЭХНАЛАГIЧНЫХ РАБОТ

===

         ___________________________________________________________
         Утратило силу постановлением  Совета  Министров  Республики
         Беларусь от 30 сентября 2006 г. № 1283 (Национальный реестр
         правовых  актов  Республики  Беларусь,  2006  г.,  №   165,
         5/23170) <C20601283>  _

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь  от 5
         июня 2002  г.  №  736 (Национальный реестр  правовых  актов
         Республики Беларусь, 2002 г., № 67, 5/10574) <C20200736>]


     У    мэтах    забеспячэння    вядзення    дзяржаўнага   рэестра
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных
работ, камплектавання  фонду навукова-тэхнiчных дакументаў  па гэтых
работах Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Устанавiць, што:

     дзяржаўная     рэгiстрацыя     навукова-даследчых,     вопытна-
канструктарскiх  i  вопытна-тэхналагiчных  работ,  якiя  выконваюцца
аб'яднаннямi,    прадпрыемствамi,    арганiзацыямi    i   ўстановамi
рэспублiкi,  незалежна ад  формаў уласнасцi  i падпарадкаванасцi,  а
таксама  вядзенне  iх  дзяржаўнага  рэестра ажыццяўляюцца Беларускiм
iнстытутам   сiстэмнага   аналiзу   i   iнфармацыйнага  забеспячэння
навукова-тэхнiчнай сферы;

     прадстаўленне  ў падатковую  iнспекцыю афiцыйнага  паведамлення
Беларускага   iнстытута   сiстэмнага    аналiзу   i   iнфармацыйнага
забеспячэння навукова-тэхнiчнай сферы  аб рэгiстрацыi названых работ
у дзяржаўным рэестры з'яўляецца падставай  для вызвалення ад падатку
на дабаўленую  вартасць навукова-даследчных, вопытна-канструктарскiх
i вопытна-тэхналагiчных   работ,  што   выконваюцца  для   спажыўцоў
Рэспублiкi  Беларусь,   згодна  з  пунктам  33   артыкула  5  Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб падатку на дабаўленую вартасць".

     2.      Зацвердзiць     Парадак      дзяржаўнай     рэгiстрацыi
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных
работ (прыкладаецца).

     3.  Мiнiстэрствам i  iншым рэспублiканскiм  органам дзяржаўнага
кiравання,  аб'яднанням,  прадпрыемствам, арганiзацыям  i  ўстановам
забяспечыць   ва   ўстаноўленым   парадку   абавязковую   дзяржаўную
рэгiстрацыю     навукова-даследчых,     вопытна-канструктарскiх    i
вопытна-тэхналагiчных  работ,  якiя   выконваюцца  за  кошт  сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.

     4. Мiнiстэрству фiнансаў,  Камiтэту па навуцы i тэхналогiях пры
Савеце Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь штогод пры фармiраваннi праекта
рэспублiканскага бюджэту прадугледжваць асiгнаваннi  на  правядзенне
дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных работ.
         ___________________________________________________________
         Пункт 4 - с изменениями,  внесенными постановлением  Совета
         Министров Республики Беларусь от 5 июня 2002 г. № 736

            4. Мiнiстэрству фiнансаў, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы
         i    тэхналогiях    штогод    пры    фармiраваннi   праекта
         рэспублiканскага  бюджэту  прадугледжваць  асiгнаваннi   на
         правядзенне   дзяржаўнай   рэгiстрацыi  навукова-даследчых,
         вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ.
         ___________________________________________________________

     5. Беларускаму iнстытуту сiстэмнага  аналiзу  i  iнфармацыйнага
забеспячэння  навукова-тэхнiчнай  сферы прадстаўляць штоквартальна ў
Камiтэт па навуцы i  тэхналогiях  пры  Савеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь  звесткi  аб навукова-даследчых,  вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных работах,  якiя прайшлi дзяржаўнаю рэгiстрацыю.
Камiтэт  па  навуцы  i  тэхналогiях  пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь  кожнае  паўгоддзе  прадстаўляе  гэтыя  звесткi   ў   Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
         ___________________________________________________________
         Пункт 5 - с изменениями,  внесенными постановлением  Совета
         Министров Республики Беларусь от 5 июня 2002 г. № 736

            5. Беларускаму    iнстытуту    сiстэмнага    аналiзу   i
         iнфармацыйнага   забеспячэння   навукова-тэхнiчнай    сферы
         прадстаўляць  штоквартальна ў Дзяржаўны камiтэт па навуцы i
         тэхналогiях      звесткi       аб       навукова-даследчых,
         вопытна-канструктарскiх  i  вопытна-тэхналагiчных  работах,
         якiя прайшлi дзяржаўнаю рэгiстрацыю.  Дзяржаўны камiтэт  па
         навуцы  i  тэхналогiях  кожнае  паўгоддзе прадстаўляе гэтыя
         звесткi ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
         ___________________________________________________________

     6.  Прызнаць  страцiўшай   сiлу  пастанову  Кабiнета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  23  мая  1996  г.  N  339 "Аб ажыццяўленнi
дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных  работ"  (Збор  указаў  Прэзiдэнта  i пастаноў
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 15, арт.377).


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                         С.Лiнг


                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Пастанова Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        13.05.1997 N 472


 ПАРАДАК
 дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых,
 вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ

     1.   Дадзены  Парадак   вызначае  патрабаваннi   да  дзяржаўнай
рэгiстрацыi  i  вядзення  дзяржаўнага   рэестра  навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх  i  вопытна-тэхналагiчных   работ  (далей  -
дзяржаўны рэестр).

     2.  У   дзяржаўным  рэестры  могуць   быць  зарэгiстраваны  ўсе
навукова-даследчыя, вопытна-канструктарскiя  i вопытна-тэхналагiчныя
работы,    якiя     выконваюцца    аб'яднаннямi,    прадпрыемствамi,
арганiзацыямi  i   ўстановамi,  незалежна  ад   формаў  уласнасцi  i
падпарадкаванасцi  (далей  -  арганiзацыi-выканаўцы),  на  тэрыторыi
Рэспублiкi  Беларусь.  Работы,  якiя  выконваюцца  за  кошт  сродкаў
рэспублiканскага   бюджэту,    падлягаюць   абавязковай   дзяржаўнай
рэгiстрацыi.

     3.       Дзяржаўную       рэгiстрацыю       навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх  i  вопытна-тэхналагiчных  работ  ажыццяўляе
Беларускi iнстытут сiстэмнага  аналiзу i iнфармацыйнага забеспячэння
навукова-тэхнiчнай сферы (далей - БелIСА).
     На      падставе      дакументаў,      якiя      прадстаўляюцца
арганiзацыямi-выканаўцамi,  БелIСА ўносiць  звесткi аб  рэгiструемых
работах  у  дзяржаўны  рэестр  i камплектуе  фонд навукова-тэхнiчных
дакументаў па гэтых работах.
     Навукова-тэхнiчная  прадукцыя,  якая   атрымлiваецца  ў  вынiку
выканання работ i прапануецца для практычнай рэалiзацыi, рэкламуецца
па  жаданню  заказчыка  гэтых  работ  шляхам  выдання  iнфармацыйных
матэрыялаў.  Рэкламаванне  навукова-тэхнiчнай  прадукцыi аплачваецца
заказчыкам.
     Выключнае  права на  валоданне i  распараджэнне iнфармацыяй  аб
навуковых       даследаваннях,       вопытна-канструктарскiх       i
вопытна-тэхналагiчных  распрацоўках,  а  таксама  на яе выкарастанне
належыць   заказчыку,   калi   ў   дагаворы   памiж   заказчыкам   i
арганiзацыяй-выканаўцай не агавораны iншыя ўмовы.

     4.    Арганiзацыi-выканаўцы     навукова-даследчых,    вопытна-
канструктарскiх    i     вопытна-тэхналагiчных    работ    бясплатна
прадстаўляюць   у  БелIСА   ўсе  прадугледжаныя   дадзеным  Парадкам
дакументы.

     5.    Арганiзацыi-выканаўцы     навукова-даследчых,    вопытна-
канструктарскiх  i вопытна-тэхналагiчных  работ, якiя  прадставiлi ў
БелIСА  прадугледжаныя дадзеным  Парадкам рэгiстрацыйныя  дакументы,
маюць   права   бясплатна   карыстацца   фондам   навукова-тэхнiчных
дакументаў па гэтых работах.

     6. БелIСА аказвае метадычную дапамогу арганiзацыям-выканаўцам у
дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных   работ  i   ажыццяўляе  кантроль   за  станам
рэгiстрацыi работ, якiя выконваюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага
бюджэту.

     7. Арганiзацыя-выканаўца     для     дзяржаўнай     рэгiстрацыi
навукова-даследчай,           вопытна-канструктарскай            або
вопытна-тэхналагiчнай  работы  накiроўвае  ў  БелIСА  рэгiстрацыйную
карту ўстаноўленага БелIСА па ўзгадненню з  Камiтэтам  па  навуцы  i
тэхналогiях пры Савеце Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь узору.
         ___________________________________________________________
         Часть первая   пункта   7   -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров Республики  Беларусь  от  5
         июня 2002 г. № 736

            7. Арганiзацыя-выканаўца   для   дзяржаўнай  рэгiстрацыi
         навукова-даследчай,       вопытна-канструктарскай       або
         вопытна-тэхналагiчнай    работы    накiроўвае    ў   БелIСА
         рэгiстрацыйную карту ўстаноўленага БелIСА па  ўзгадненню  з
         Дзяржаўным камiтэтам па навуцы i тэхналогiях узору.
         ___________________________________________________________

     Тэрмiн прадстаўлення  рэгiстрацыйнай карты ў  БелIСА не павiнен
перавышаць  30  дзён  з  пачатку  выканання  работы,  якая  падлягае
рэгiстрацыi.  Няправiльна аформленыя  рэгiстрацыйныя карты вяртаюцца
арганiзацыям-выканаўцам для выпраўлення з указаннем прычын вяртання.
     Сумесна з рэгiстрацыйнай картай у якасцi дадатку да яе падаюцца
тэхнiчнае   заданне  альбо   тэхнiка-эканамiчнае  абгрунтаванне   на
выконваемыя работы.
     Пры  правядзеннi работы  некалькiмi арганiзацыямi  (комплексная
работа)  кожная  арганiзацыя-выканаўца  можа  накiроўваць  у  БелIСА
рэгiстрацыйныя  дакументы  на  частку  работы,  якая  выконваецца ёю
самастойна.
     Пасля заканчэння  зарэгiстраванай  работы арганiзацыя-выканаўца
накiроўвае ў БелIСА  iнфармацыйную  карту  ўстаноўленага  БелIСА  па
ўзгадненню  з Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Miнicтpaў
Рэспублiкi Беларусь узору.  Разам з iнфармацыйнай  картай  у  якасцi
дадатку да яе падаюцца:
         ___________________________________________________________
         Часть  пятая   пункта   7   -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров Республики  Беларусь  от  5
         июня 2002 г. № 736

            Пасля заканчэння         зарэгiстраванай          работы
         арганiзацыя-выканаўца  накiроўвае  ў  БелIСА  iнфармацыйную
         карту  ўстаноўленага  БелIСА  па  ўзгадненню  з  Дзяржаўным
         камiтэтам   па   навуцы   i   тэхналогiях  узору.  Разам  з
         iнфармацыйнай картай у якасцi дадатку да яе падаюцца:
         ___________________________________________________________

     справаздача   аб    навукова-даследчай   рабоце,   зацверджаная
кiраўнiком   арганiзацыi-выканаўцы.    Справаздача   афармляецца   ў
адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi актамi;
     тлумачальная     запiска    да     вопытна-канструктарскай    i
вопытна-тэхналагiчнай      работы,      зацверджаная      кiраўнiком
арганiзацыi-выканаўцы.    Тлумачальная    запiска    афармляецца   ў
адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi актамi.

     8.  БелIСА,  атрымаўшы  рэгiстрацыйную  карту  з  прыкладзенымi
дакументамi, прысвойвае  навукова-даследчай, вопытна-канструктарскай
або  вопытна-тэхналагiчнай  рабоце   нумар  дзяржаўнай  рэгiстрацыi,
уносiць  звесткi   аб  ёй  у   дзяржаўны  рэестр,  уключае   ў  фонд
навукова-тэхнiчных  дакументаў  тэхнiка-эканамiчныя  абгрунтаваннi i
(або)   тэхнiчныя   заданнi   i   ў   20-дзённы   тэрмiн  накiроўвае
арганiзацыi-выканаўцы  паведамленне  аб  рэгiстрацыi  работы.  Пасля
атрымання  iнфармацыйнай  карты  з  прыкладзенымi дакументамi БелIСА
ўводзiць  iх  у  фонд  навукова-тэхнiчных  дакументаў  i ў 30-дзённы
тэрмiн   накiроўвае   (выдае)   арганiзацыi-выканаўцы   даведку   аб
паступленнi дакументаў у названы фонд.
     Узор паведамлення  аб рэгiстрацыi работы ўстанаўлiвае БелIСА па
ўзгадненню з Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях пры Савеце  Miнicтpaў
Рэспублiкi Беларусь.
         ___________________________________________________________
         Часть вторая  пункта  8   -   с   изменениями,   внесенными
         постановлением  Совета  Министров  Республики Беларусь от 5
         июня 2002 г. № 736

            Узор паведамлення  аб  рэгiстрацыi  работы  ўстанаўлiвае
         БелIСА  па  ўзгадненню  з  Дзяржаўным камiтэтам па навуцы i
         тэхналогiях.
         ___________________________________________________________

     9.    У    выпадку     спынення    выканання    зарэгiстраванай
навукова-даследчай,     вопытна-канструктарскай     або     вопытна-
тэхналагiчнай  работы  арганiзацыя-выканаўца  абавязана  ў 30-дзённы
тэрмiн пiсьмова паведамiць пра гэты БелIСА, пазначыўшы рэгiстрацыйны
нумар, назву работы i прычыну выключэння яе з дзяржаўнага рэестра.
     Пры змене назвы работ арганiзацыя-выканаўца накiроўвае ў БелIСА
нанава аформленую  рэгiстрацыйную карту i гэтая  работа ўключаецца ў
дзяржаўны  рэестр пад  новым рэгiстрацыйным  нумарам, ранейшы  нумар
анулюецца.
         ___________________________________________________________