ПАСТАНОВА ПРЭЗIДЫУМА ДЗЯРЖАЎНАГА ВЫШЭЙШАГА АТЭСТАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        14 мая 1997 г. N 81
                          Пратакол N 8/5

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI АПIСАННЯЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ДЫПЛОМАЎ I
 АТЭСТАТАЎ
         ___________________________________________________________
         Утратило силу постановлением Высшей аттестационной комиссии
         от 10 июня 2003 г. № 60 

 _      [Изменения и дополнения:
            Постановление   президиума    Государственного   высшего
         аттестационного   комитета   от   27  мая  1998  г.   N  68
         (зарегистрировано  в Национальном  реестре  -  N 8/1240  от
         28.10.99 г.) <W29901240>]

     Уаведнасцi з   Законам   Рэспублiкi   Беларусь   "Аб  навуковай
дзейнасцi" i Палажэннем аб Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным камiтэце
Рэспублiкi   Беларусь,   зацверджаным  пастановай  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 2 мая 1997 г. N 418, Прэзiдыум пастанаўляе:

     1. Зацвердзiць прыкладзеныя апiсаннi:
     нацыянальнага дыплома доктара навук;
     нацыянальнага дыплома кандыдата навук;
     нацыянальнага дыплома кандыдата навук,  якi выдаецца па вынiках
пераатэстацыi;
     нацыянальнага дыплома доктара фiласофii (Ph.D);
     нацыянальнага атэстата прафесара;
     нацыянальнага атэстата дацэнта.

     2. Выпiску дыпломаў i атэстатаў  праводзiць  у  адпаведнасцi  з
апiсаннямi, зацверджанымi  п.1  гэтай пастановы,  на аснове рашэнняў
прэзiдыўма ВАК Беларусi,  прынятых пасля 1 чэрвеня 1997 г., спынiўшы
выпiску дыпломаў   доктара   навук   i   кандыдата  навук  згодна  з
апiсаннямi, якiя   зацверджаны   пастановай    Кабiнета    Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 17 студзеня 1996 г. N 37.

     3. Галоўнаму  вучонаму  сакратару ВАК Беларусi ў месячны тэрмiн
распрацаваць парадак запаўнення i выдачы дыпломаў  i  атэстатаў,  iх
дублiкатаў i  рэпрадукцый;  дыпломаў  i атэстатаў,  якiя выдаюцца па
вынiках настрыфiкацыi i пераатэстацыi.

     4. Выдачу  дыпломаў  i  атэстатаў,  пералiчаных  у  п.1   гэтай
пастановы, а  таксама  iх  рэпрадукцый  павялiчанага  (300х215 мм) i
паменшанага (108х83  мм  у  складзеным  выглядзе)  памераў  i  iншых
дакументаў  аб  вучоных  ступенях  i вучоных званнях ажыццяўляюць ва
ўстаноўленым парадку.

 Старшыня                                               А.П.ДАСТАНКА

 Галоўны вучоны сакратар                                  В.М.СНАПКО

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Пастанова прэзiдыума
                                                ВАК Беларусi
                                                14.05.1997 N 81

                              АПIСАННЕ
                 нацыянальнага атэстата прафесара

     Атэстат прафесара ўяўляе  сабой  аркуш  са  спецыяльнай  паперы
памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.
     На вонкавым баку атэстата  зверху  ў  цэнтры  змешчаны  вiдарыс
Дзяржаўнага  герба  Рэспублiкi Беларусь,  злева ад герба надрукавана
слова  "Рэспублiка",  справа  -  "Беларусь".  Нiжэй  у  адзiн  радок
надрукаваны   словы   "Дзяржаўны   вышэйшы   атэстацыйны   камiтэт".
Пасярэдзiне гэтай старонкi на фоне вiньеткi са словам  "ВАК"  у  два
радкi надрукаваны словы "Атэстат прафесара".
     На левым унутраным баку атэстата зверху ў тры радкi надрукаваны
словы "Рашэннем   Дзяржаўнага   вышэйшага   атэстацыйнага   камiтэта
Рэспублiкi Беларусь".  Нiжэй у адзiн радок запiсаны слова "ад", дата
прыняцця  рашэння  Дзяржаўным  вышэйшым  атэстацыйным  камiтэтам,  у
дужках словы "пратакол N" i нумар пратакола, нiжэй - прозвiшча, iмя,
iмя па бацьку прафесара.
     У цэнтры  старонкi на фоне вiньеткi са словам "ВАК" у два радкi
надрукаваны словы   "Прысвоена   вучонае  званне  прафесара".  Нiжэй
напiсаны словы "па спецыяльнасцi" i  назва  спецыяльнасцi,  па  якой
прысвоена вучонае званне прафесара.
     У левым  нiжнiм  кутку  старонкi  ў два радкi надрукаваны словы
"Старшыня Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта"  i  нiжэй  у
два   радкi   -   "Галоўны  вучоны  сакратар  Дзяржаўнага  вышэйшага
атэстацыйнага камiтэта".  Справа ад назваў пасад змешчаны адпаведныя
подпiсы, iнiцыялы i прозвiшчы.
     Нiжэй злева указана серыя "АП" i рэгiстрацыйны нумар  атэстата,
сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск".
     На правым унутраным баку атэстата,  вырабленым такiм жа  чынам,
як  i  левы  бок,  адпаведныя друкаваныя тэксты i запiсы выкананы на
рускай мове.

     Заўвагi: 1.  Подпiсы старшынi i  галоўнага  вучонага  сакратара
Дзяржаўнага  вышэйшага  атэстацыйнага  камiтэта  змацаваны  гербавай
пячаткай гэтага Камiтэта.

     2. Усе запiсы зроблены з дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Пастанова прэзiдыума
                                                ВАК Беларусi
                                                14.05.1997 N 81

                              АПIСАННЕ
                   нацыянальнага атэстата дацэнта

     Атэстат дацэнта  ўяўляе  сабой  аркуш  са  спецыяльнай   паперы
памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.
     На вонкавым баку атэстата  зверху  ў  цэнтры  змешчаны  вiдарыс
Дзяржаўнага  герба  Рэспублiкi Беларусь,  злева ад герба надрукавана
слова  "Рэспублiка",  справа  -  "Беларусь".  Нiжэй  у  адзiн  радок
надрукаваны   словы   "Дзяржаўны   вышэйшы   атэстацыйны   камiтэт".
Пасярэдзiне гэтай старонкi на фоне вiньеткi са словам  "ВАК"  у  два
радкi надрукаваны словы "Атэстат дацэнта".
     На левым унутраным баку  атэстата  зверху  каля  знешняга  боку
аркуша змешчана  вiньетка  са словам "ВАК" i ў тры радкi надрукаваны
словы "Рашэннем   Дзяржаўнага   вышэйшага   атэстацыйнага   камiтэта
Рэспублiкi Беларусь".  Нiжэй у адзiн радок запiсаны слова "ад", дата
прыняцця  рашэння  Дзяржаўным  вышэйшым  атэстацыйным  камiтэтам,  у
дужках словы "пратакол N" i нумар пратакола, нiжэй - прозвiшча, iмя,
iмя па бацьку дацэнта.
     У цэнтры  старонкi на фоне вiньеткi са словам "ВАК" у два радкi
надрукаваны словы "Прысвоена вучонае званне дацэнта". Нiжэй напiсаны
словы  "па  спецыяльнасцi" i назва спецыяльнасцi,  па якой прысвоена
вучонае званне дацэнта.
     У левым  нiжнiм  кутку  старонкi  ў два радкi надрукаваны словы
"Старшыня Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта"  i  нiжэй  у
два   радкi   -   "Галоўны  вучоны  сакратар  Дзяржаўнага  вышэйшага
атэстацыйнага камiтэта".  Справа ад назваў пасад змешчаны адпаведныя
подпiсы, iнiцыялы i прозвiшчы.
     Нiжэй злева указана серыя "АД" i рэгiстрацыйны нумар  атэстата,
сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск".
     На правым унутраным баку атэстата,  вырабленым такiм жа  чынам,
як  i  левы  бок,  адпаведныя друкаваныя тэксты i запiсы выкананы на
рускай мове.

     Заўвагi: 1.  Подпiсы старшынi i  галоўнага  вучонага  сакратара
Дзяржаўнага  вышэйшага  атэстацыйнага  камiтэта  змацаваны  гербавай
пячаткай гэтага Камiтэта.

     2. Усе запiсы зроблены з дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Пастанова прэзiдыума
                                                ВАК Беларусi
                                                14.05.1997 N 81

                              АПIСАННЕ
                нацыянальнага дыплома доктара навук

     Дыплом доктара  навук  уяўляе сабой аркуш са спецыяльнай паперы
памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.
     На вонкавым  баку  дыплома  зверху  ў  цэнтры  змешчаны вiдарыс
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь,  злева ад  герба  надрукавана
слова  "Рэспублiка",  справа  -  "Беларусь".  Нiжэй  у  адзiн  радок
надрукаваны   словы   "Дзяржаўны   вышэйшы   атэстацыйны   камiтэт".
Пасярэдзiне  гэтай  старонкi  на фоне вiньеткi са словам "ВАК" у два
радкi надрукаваны словы "Дыплом доктара навук".
     На левым  унутраным баку дыплома зверху ў тры радкi надрукаваны
словы "Рашэннем   Дзяржаўнага   вышэйшага   атэстацыйнага   камiтэта
Рэспублiкi  Беларусь".  Нiжэй  запiсаны  слова  "ад",  дата прыняцця
рашэння Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным камiтэтам,  у дужках  словы
"пратакол  N"  i  нумар пратакола,  нiжэй - прозвiшча,  iмя,  iмя па
бацьку доктара навук.
     У цэнтры старонкi на фоне вiньеткi са словам "ВАК" у два  радкi
надрукаваны словы "Прысуджана вучоная ступень доктара навук".  Нiжэй
запiсана  назва  галiны  навукi,  па якой прысуджана вучоная ступень
доктара навук.
     У левым нiжнiм кутку старонкi ў  два  радкi  надрукаваны  словы
"Старшыня  Дзяржаўнага  вышэйшага  атэстацыйнага камiтэта" i нiжэй у
два  радкi  -  "Галоўны  вучоны   сакратар   Дзяржаўнага   вышэйшага
атэстацыйнага камiтэта".  Справа ад назваў пасад змешчаны адпаведныя
подпiсы, iнiцыялы i прозвiшчы.
     Нiжэй злева  указана  серыя "ДН" i рэгiстрацыйны нумар дыплома,
сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск".
     На правым унутраным баку дыплома, вырабленым такiм жа чынам, як
i левы бок, адпаведныя друкаваныя тэксты i запiсы выкананы на рускай
мове.

     Заўвагi: 1.  Подпiсы  старшынi  i  галоўнага вучонага сакратара
Дзяржаўнага  вышэйшага  атэстацыйнага  камiтэта  змацаваны  гербавай
пячаткай гэтага Камiтэта.

     2. Усе запiсы зроблены з дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Пастанова прэзiдыума
                                                ВАК Беларусi
                                                14.05.1997 N 81

                              АПIСАННЕ
               нацыянальнага дыплома кандыдата навук

     Дыплом кандыдата навук уяўляе сабой аркуш са спецыяльнай паперы
памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.
     На вонкавым  баку  дыплома  зверху  ў  цэнтры  змешчаны вiдарыс
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь,  злева ад  герба  надрукавана
слова  "Рэспублiка",  справа  - "Беларусь".  Нiжэй надрукаваны словы
"Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камiтэт".  Пасярэдзiне гэтай старонкi
на  фоне  вiньеткi  са  словам  "ВАК"  у два радкi надрукаваны словы
"Дыплом кандыдата навук".
     На левым  унутраным баку дыплома зверху ў два радкi надрукаваны
словы "Рашэннем савета па абароне дысертацый".  Нiжэй запiсаны  шыфр
савета па абароне дысертацый,  слова "пры",  назва арганiзацыi,  пры
якой ён створаны,  слова "ад",  дата  прыняцця  рашэння  саветам  па
абароне  дысертацый,  далей  у  дужках  словы  "пратакол  N" i нумар
пратакола, нiжэй - прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кандыдата навук.
     У цэнтры  старонкi на фоне вiньеткi са словам "ВАК" у два радкi
надрукаваны словы  "Прысуджана  вучоная  ступень  кандыдата".  Нiжэй
запiсана  назва  галiны  навукi,  па якой прысуджана вучоная ступень
кандыдата навук.
     У левым  нiжнiм  кутку  старонкi  ў два радкi надрукаваны словы
"Старшыня савета па абароне  дысертацый"  i  нiжэй  у  два  радкi  -
"Вучоны  сакратар  савета  па абароне дысертацый".  Справа ад назваў
пасад змешчаны адпаведныя подпiсы, iнiцыялы i прозвiшчы.
     Нiжэй злева  указана  серыя "КН" i рэгiстрацыйны нумар дыплома,
сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск".  На гэтай жа старонцы
ўнiзе ў цэнтры надрукаваны словы "Рэспублiка Беларусь".
     На правым унутраным баку дыплома, вырабленым такiм жа чынам, як
i левы бок, адпаведныя друкаваныя тэксты i запiсы выкананы на рускай
мове.

     Заўвагi: 1.  Подпiсы старшынi i вучонага  сакратара  савета  па
абароне дысертацый змацаваны гербавай пячаткай арганiзацыi, пры якой
створаны савет па абароне дысертацый.

     2. Усе запiсы зроблены з дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Пастанова прэзiдыума
                                                ВАК Беларусi
                                                14.05.1997 N 81

                              АПIСАННЕ
        нацыянальнага дыплома кандыдата навук, якi выдаецца
                      па вынiках пераатэстацыi

     Дыплом кандыдата навук,  якi выдаецца па вынiках пераатэстацыi,
уяўляе сабой  аркуш  са  спецыяльнай  паперы  памерам  105х160  мм у
складзеным выглядзе.
     На вонкавым  баку  дыплома  зверху  ў  цэнтры  змешчаны вiдарыс
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь,  злева ад  герба  надрукавана
слова  "Рэспублiка",  справа  -  "Беларусь".  Нiжэй  у  адзiн  радок
надрукаваны   словы   "Дзяржаўны   вышэйшы   атэстацыйны   камiтэт".
Пасярэдзiне  гэтай  старонкi  на фоне вiньеткi са словам "ВАК" у два
радкi надрукаваны словы "Дыплом кандыдата навук".
     На левым  унутраным баку дыплома зверху ў тры радкi надрукаваны
словы "Рашэннем   Дзяржаўнага   вышэйшага   атэстацыйнага   камiтэта
Рэспублiкi  Беларусь".  Нiжэй  запiсаны  слова  "ад",  дата прыняцця
рашэння  Дзяржаўным  вышэйшым  атэстацыйным   камiтэтам   Рэспублiкi
Беларусь,  у  дужках  словы "пратакол N" i нумар пратакола,  нiжэй -
прозвiшча,  iмя,  iмя па бацьку кандыдата навук i словы "па  вынiках
пераатэстацыi".
     У цэнтры  старонкi на фоне вiньеткi са словам "ВАК" у два радкi
надрукаваны словы  "Прысуджана  вучоная  ступень  кандыдата".  Нiжэй
запiсана назва галiны навукi,  па якой  прысуджана  вучоная  ступень
кандыдата навук.
     У левым  нiжнiм  кутку  старонкi  ў два радкi надрукаваны словы
"Старшыня Дзяржаўнага вышэйшага  атэстацыйнага  камiтэта  Рэспублiкi
Беларусь" i нiжэй у два радкi - "Галоўны вучоны сакратар Дзяржаўнага
вышэйшага атэстацыйнага камiтэта  Рэспублiкi  Беларусь".  Справа  ад
назваў пасад змешчаны адпаведныя подпiсы, iнiцыялы i прозвiшчы.
     Нiжэй злева указана серыя "КНП" i рэгiстрацыйны нумар  дыплома,
сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск".  На гэтай жа старонцы
ўнiзе ў цэнтры надрукаваны словы "Рэспублiка Беларусь".
     На правым унутраным баку дыплома, вырабленым такiм жа чынам, як
i левы бок, адпаведныя друкаваныя тэксты i запiсы выкананы на рускай
мове.

     Заўвагi: 1.  Подпiсы  старшынi  i  галоўнага вучонага сакратара
Дзяржаўнага  вышэйшага  атэстацыйнага  камiтэта  змацаваны  гербавай
пячаткай гэтага Камiтэта.

     2. Усе запiсы зроблены з дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Пастанова прэзiдыума
                                                ВАК Беларусi
                                                14.05.1997 N 81

                              АПIСАННЕ
           нацыянальнага дыплома доктара фiласофii (Ph.D)

     Дыплом доктара   фiласофii   (Ph.D)   уяўляе   сабой  аркуш  са
спецыяльнай паперы памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.
     На вонкавым  баку  дыплома  зверху  ў  цэнтры  змешчаны вiдарыс
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь,  злева ад  герба  надрукавана
слова  "Рэспублiка",  справа  -  "Беларусь".  Нiжэй  у  адзiн  радок
надрукаваны словы   "Дзяржаўны   вышэйшы    атэстацыйны    камiтэт".
Пасярэдзiне  гэтай  старонкi  на фоне вiньеткi са словам "ВАК" у два
радкi надрукаваны словы "Дыплом доктара фiласофii (Ph.D)".
     На левым  унутраным баку дыплома зверху ў два радкi надрукаваны
словы "REPUBLIC OF BELARUS STATE SUPREME  ACCREDITATION  COMMITTEE",
нiжэй  у  адзiн  радок  - "By decision of the Dissertation Council".
Нiжэй запiсаны шыфр савета па абароне дысертацый,  слова "of", назва
ўстановы,  пры  якой  ён створаны,  дата прыняцця рашэння саветам па
абароне дысертацый, у дужках словы "protocol N" i нумар пратакола.
     У  цэнтры  старонкi  на  фоне  вiньеткi са словам "ВАК" у адзiн
радок надрукаваны словы "Hereby confers on".  Нiжэй запiсана  поўнае
прозвiшча доктара фiласофii.
     Нiжэй у два радкi надрукаваны словы "the degree  of  DOCTOR  OF
PHILOSOPHY (Ph.D)". Нiжэй запiсана галiна навукi са словам "in". Пры
наяўнасцi пiсьмовай  просьбы суiскальнiка можа  быць указана таксама
спецыяльнасць   Наменклатуры  спецыяльнасцяў   навуковых  работнiкаў
Рэспублiкi Беларусь, па якой яму прысуджана вучоная ступень.
         ___________________________________________________________
         Абзац   5  -   с  изменениями,   внесенными  постановлением
         президиума    Государственного    высшего   аттестационного
         комитета  от  27  мая  1998  г.  N  68  (зарегистрировано в
         Национальном реестре -- N 8/1240 от 28.10.99 г.)

            Нiжэй  у  два  радкi  надрукаваны  словы  "the degree of
         DOCTOR OF PHILOSOPHY (Ph.D)".  Нiжэй запiсана галiна навукi
         са словам "in".
         ___________________________________________________________

     Унiзе ў цэнтры надрукаваны словы "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ".
     На правым  унутраным  баку дыплома,  уверсе на фоне вiньеткi са
словам "ВАК" надрукаваны ў шэсць радкоў тэкст "in recognition of his
(her)  proficiency  and  qualification  in  the  general and spesial
sciences and research defined by the above  stated  institution  for
this  type of degree.  Awarded and sealed by the Committee at Minsk,
Republic of Belarus".  Нiжэй змешчаны подпiсы, iнiцыялы i прозвiшчы:
злева - старшынi,  справа - галоўнага вучонага сакратара Дзяржаўнага
вышэйшага атэстацыйнага камiтэта. Нiжэй адпаведна надрукаваны словы:
злева - "Chairman", справа - "Chief Secretary".
     Нiжэй у адзiн радок запiсаны:  злева - серыя  i  нумар  дыплома
кандыдата  навук,  справа  -  слова  "Minsk" i дата выдачы дадзенага
дыплома (месяц,  дзень месяца i год).  Унiзе пасярэдзiне надрукаваны
словы "РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ".

     Заўвагi: 1.  Подпiсы  старшынi  i  галоўнага вучонага сакратара
Дзяржаўнага  вышэйшага  атэстацыйнага  камiтэта  змацаваны  гербавай
пячаткай гэтага Камiтэта.

     2. Усе  запiсы  зроблены  на  друкавальных  апаратах або чорнай
тушшу на англiйскай мове. _