ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 снежня 2006 г. № 1661

Аб камандзіраванні С.В.Гурэева ў гарады Кішынёў (Рэспубліка Малдова) і Кіеў (Украіна)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 16 па 21 снежня 2006 г. у гарады Kiшынёў (Рэспубліка Малдова) i Kieў (Украіна) намесніка Міністра ўнутраных спраў – начальніка галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання Гурэева Сяргея Віктаравіча для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня паліцыі Рэспублікі Малдова i Дня міліцыі Украіны.