ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 снежня 2006 г. № 1683

Аб камандзіраванні У.І.Семашкі, А.У.Азярца і Э.Ф.Таўпянца ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Лічыць камандзіраванымі ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя):

з 17 па 18 снежня 2006 г. Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Семашку Уладзіміра Ільіча і першага намесніка Міністра энергетыкі Таўпянца Эдуарда Фёдаравіча для ўзгаднення з кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства «Газпром» цэн і ўмоў пастаўкі прыроднага газу ў Рэспублiку Беларусь у 2007–2011 гадах;

з 17 па 20 снежня 2006 г. Міністра энергетыкі Азярца Аляксандра Уладзіміравіча для ўзгаднення з кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства «Газпром» цэн і ўмоў пастаўкі прыроднага газу ў Рэспублiку Беларусь у 2007–2011 гадах, а таксама для ўдзелу ў пасяджэнні савета дырэктараў сумеснага беларуска-расійскага адкрытага акцыянернага таварыства «Белгазпромбанк».