ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 снежня 2006 г. № 1685

Аб узнагароджанні В.М.Ліпневіч Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнай статыстыкі, вялікі асабісты ўклад у арганізацыю, удасканальванне збору, апрацоўкі і абагульнення статыстычнай інфармацыі ўзнагародзіць начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення статыстыкі Ліпневіч Валянціну Мікалаеўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.