ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 снежня 2006 г. № 1707

Аб узнагароджанні В.В.Савіцкага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё жыллёвага будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзнагародзіць намесніка начальніка ўпраўлення будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – загадчыка аддзела жыллёвай сферы і камунальнай гаспадаркі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Савіцкага Віктара Віктаравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.