УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 снежня 2006 г. № 743

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі па пытанню аб пунктах пропуску ад 18 жніўня 1993 года і яго падпісанні

1. Адобрыць прыкладзены праект Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі па пытанню аб пунктах пропуску ад 18 жніўня 1993 года* ў якасці асновы для правядзення перагавораў.

______________________________

*Не рассылаецца.

2. Упаўнаважыць Пасла па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Аляксейчыка Міхаіла Васільевіча на:

правядзенне перагавораў па праекту Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі па пытанню аб пунктах пропуску ад 18 жніўня 1993 года, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у названы праект Пратакола змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;