УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 снежня 2006 г. № 745

Аб узнагароджанні ордэнам Дружбы народаў

За вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне эканамічнага супрацоўніцтва і дружалюбных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам узнагародзіць Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Вельджанава Іллю Вельджанавіча ордэнам Дружбы народаў.