ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 снежня 2006 г. № 1715

Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі

У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 37 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня 2005 года «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2006 год» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у IV квартале 2006 г. са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі:

1.1. Вiцебскаму аблвыканкому – 600 млн. рублёў, Мiнскаму аблвыканкому – 122 млн. рублёў (для Лагойскага раёна), Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь – 303 млн. рублёў (для рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Рэспублiканскi горналыжны цэнтр «Сiлiчы») на фiнансаванне мерапрыемстваў, звязаных з правядзеннем аварыйна-выратавальных i іншых неадкладных работ, i кампенсацыю расходаў і затрат арганiзацыям, якія ўдзельнічалі ў лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый, выклiканых моцнымi дажджамi;