ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 снежня 2006 г. № 1719

Аб камандзіраванні У.А.Найдунова і І.С.Шунько ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 25 па 29 снежня 2006 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) намесніка Міністра эканомікі Найдунова Уладзіміра Андрэевіча і намесніка Міністра фінансаў Шунько Івана Сцяпанавіча для правядзення кансультацый з расійскім бокам па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку размеркавання і пераліку ў адпаведныя бюджэты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі вывазных мытных пошлін на нафту сырую і на асобныя катэгорыі тавараў, вырабленых з нафты, якая паходзіць з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, і экспартуемых з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.