УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 снежня 2006 г. № 770

Аб прысуджэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2006 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, прысудзіць прэмію «За духоўнае адраджэнне» 2006 года (далей – прэмія):

Бліну Уладзіславу Уладзіслававічу - намесніку старшыні рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднання «Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў на Беларусі», ардынарнаму епіскапу мясцовага рэлігійнага аб’яднання «Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь»;