УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 снежня 2006 г. № 771

Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2006 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, пастанаўляю:

1. За значныя вынікі ў творчай, культурна-асветніцкай, навуковай, педагагічнай дзейнасці, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2006 года (далей – прэміі) у наступных намінацыях:

 

 

Акадэмічнаму ансамблю песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай культурна-дасугавай установы «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» − за актыўную канцэртную дзейнасць і вялікую працу па патрыятычнаму выхаванню насельніцтва;

 

 

Гарбуку Генадзю Міхайлавічу, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы», народнаму артысту Беларусі, − за значны асабісты ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, яркія сцэнічныя вобразы, створаныя ў прэм’ерных спектаклях тэатральнага сезона 2005/2006 года;