ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 снежня 2006 г. № 1748

Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у IV квартале 2006 г. з рэспублiканскага бюджэту са сродкаў фонду фiнансавання расходaў, звязаных са стыхiйнымi бедствамi, аварыямi i катастрофамi, Мiнiстэрству замежных спраў 8848,6 тыс. рублёў i Мiнiстэрству транспарту i камунiкацый – 59 843,2 тыс. рублёў на пакрыццё расходаў, звязаных з правядзеннем эвакуацыi грамадзян Рэспублiкi Беларусь з зоны лівана-ізраільскага канфлікту.

2. Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях i Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, выдзеленых у адпаведнасцi з дадзенай пастановай.