ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 снежня 2006 г. № 1754

Аб вызваленні У.А.Ухіна ад пасады намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі і назначэнні на гэту пасаду У.У.Магіляўца

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць Ухіна Уладзіміра Аляксеевіча ад пасады намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі ў сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта (пункт 2 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

2. Назначыць Магіляўца Уладзіміра Уладзіміравіча намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі.