ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 студзеня 2007 г. № 10

Аб узнагароджанні В.А.Рудзянка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, значны асабісты ўклад у развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, умацаванне шматбаковага, эфектыўнага ўзаемадзеяння Беларусі з іншымі краінамі – членамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ўзнагародзіць саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Рудзянка Васіля Арсеньевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.