ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 студзеня 2007 г. № 13

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Бялову Таццяну Уладзіміраўну, дырэктара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Міжнародны цэнтр інтэграцыйнай інфармацыі. Грамадскі прэс-цэнтр Дом прэсы», за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне журналістыкі;

Карпяка Уладзіміра Валянцінавіча, галоўнага энергетыка завода масавых шын адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына», за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў;

Падшывалава Васіля Мікалаевіча, вулканізатаршчыка завода масавых шын адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына», за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў;

Рысіка Станіслава Альбінавіча, дырэктара вытворчага рэспубліканскага рамонтна-мантажнага даччынага унітарнага прадпрыемства «Гродналіфт», за шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі;