ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 студзеня 2007 г. № 15

Аб камандзіраванні службовых асоб у Расійскую Федэрацыю

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Лічыць камандзіраванымі:

у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) 16 снежня 2006 г. Міністра энергетыкі Азярца Аляксандра Уладзіміравіча, з 25 па 26 снежня 2006 г. – Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Семашку Уладзіміра Ільіча і намесніка Міністра юстыцыі Тушынскага Ігара Геранінавіча для ўзгаднення з кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства «Газпром» умоў пастаўкі прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь у 2007 годзе, а таксама пытанняў стварэння сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі;

у г. Сургут (Расійская Федэрацыя) з 25 па 27 снежня 2006 г. старшыню Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Бароўскага Аляксандра Васільевіча і намесніка старшыні названага канцэрна Асіпенку Міхаіла Ігаравіча для абмеркавання з кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства «Сургутнафтагаз» пытанняў пастаўкі нафты ў Рэспублiку Беларусь у 2007 годзе.