ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 студзеня 2007 г. № 17

Аб узнагароджанні А.Р.Ждан Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і асабісты ўклад ва ўдасканальванне справаводства ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагародзіць загадчыка сектара па адпраўцы дакументаў упраўлення справаводства Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Ждан Алу Рыгораўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.