ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 студзеня 2007 г. № 33

Аб вызваленні А.М.Дзядкова ад пасады намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць Дзядкова Анатолія Мікалаевіча ад пасады намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі за невыкананне даручэнняў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у складанай крытычнай сітуацыі, а таксама за незабеспячэнне вытворчай загрузкі нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна.

2. Выкананне абавязкаў старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі ўскласці на намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Красных Валянціну Уладзіміраўну на перыяд знаходжання ў камандзіроўцы старшыні дадзенага канцэрна.