ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 студзеня 2007 г. № 21

Аб камандзіраванні А.В.Бароўскага і М.І.Асіпенкі ў г. Маскву і г. Сургут (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Лічыць камандзіраванымі з 9 па 10 студзеня 2007 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) і з 10 па 12 студзеня 2007 г. – у г. Сургут (Расійская Федэрацыя) старшыню Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Бароўскага Аляксандра Васільевіча і намесніка старшыні названага канцэрна Асіпенку Міхаіла Ігаравіча для ўзгаднення з кіраўніцтвам расійскіх нафтавых кампаній пытанняў пастаўкі нафты ў Рэспубліку Беларусь у 2007 годзе.