ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 студзеня 2007 г. № 54
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
Абрамава Мадэста Мадэставіча, мастацкага кіраўніка ўстановы «Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр», за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, стварэнне, захаванне і папулярызацыю лепшых традыцый тэатральнага мастацтва Беларусі;
Антонаву Людмілу Анатольеўну, начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Фрунзенскаму раёну г. Мінска № 2, за шматгадовую добрасумленную працу ў падатковых органах, значны асабісты ўклад у фарміраванне бюджэту рэспублікі;
Грынчук Валянціну Мікалаеўну, намесніка дырэктара дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у прапаганду нацыянальнай літаратуры і культуры;