ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 студзеня 2007 г. № 70

Аб узнагароджанні Л.К.Цярляевай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай абароны насельніцтва ўзнагародзіць першага намесніка начальніка ўпраўлення аховы здароўя, сацыяльнай абароны і па пытаннях ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Цярляеву Ларысу Канстанцінаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.