ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 студзеня 2007 г. № 102

Аб прадаўжэнні тэрміну знаходжання групы ў г. Маскве (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прадоўжыць па 13 студзеня 2007 г. тэрмін знаходжання ў г. Маскве (Расійская Федэрацыя) групы, накіраванай у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2007 г. № 11 для ўдзелу ў кансультацыях па пытанню аб размеркаванні сум вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты паміж бюджэтамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Пакрыццё расходаў членаў групы з 11 па 12 студзеня 2007 г. ажыццявіць па нормах, якія прадугледжаны для членаў урадавай дэлегацыі.