ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 студзеня 2007 г. № 106

Аб вызваленні В.В.Савіцкага ад займаемай пасады і пераводзе на іншую пасаду У.М.Шахнюка

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызвалiць 30 студзеня 2007 г. Савіцкага Віктара Віктаравіча ад пасады намесніка начальніка ўпраўлення будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – загадчыка аддзела жыллёвай сферы і камунальнай гаспадаркі Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сувязi з выхадам у адстаўку (падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь»).

2. Перавесці з 31 студзеня 2007 г. Шахнюка Уладзіміра Мікалаевіча на пасаду намесніка начальніка ўпраўлення будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – загадчыка аддзела жыллёвай сферы і камунальнай гаспадаркі Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на ўмовах заключанага з ім кантракта, вызваліўшы яго ад пасады намесніка загадчыка аддзела жыллёвай сферы і камунальнай гаспадаркі гэтага ўпраўлення.