УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 студзеня 2007 г. № 57
Аб мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 125-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа
У мэтах арганізацыі шырокага святкавання 125-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай і сусветнай літаратуры народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа пастанаўляю:
1. Зацвердзіць:
склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа (дадаецца);
план мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа (дадаецца).
2. Рэспубліканскаму арганізацыйнаму камітэту сумесна з зацікаўленымі забяспечыць рэалізацыю плана мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.