ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 студзеня 2007 г. № 81

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Агабекава Уладзіміра Янокавіча, дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», за вялікі ўклад у развіццё фізічнай хіміі, распрацоўку высокіх тэхналогій атрымання арганічных матэрыялаў рознага функцыянальнага прызначэння і падрыхтоўку навуковых кадраў;

Альшэўскага Анатолія Васільевіча, галоўнага тэхнолага рэспубліканскага дзяржаўнага прадпрыемства «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік», за асабісты ўклад у распрацоўку і ўкараненне сучасных тэхналогій рулявых механізмаў аўтамабільнай тэхнікі;

Аляксеева Юрыя Генадзьевіча, генеральнага дырэктара інавацыйнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Металіт», за шматгадовую плённую працу па арганізацыі навукова-інавацыйнай дзейнасці ў сістэме вышэйшай адукацыі рэспублікі;