ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 студзеня 2007 г. № 108

Аб кадравых перамяшчэннях у Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. У сувязі са змяненнем структуры і штатнага раскладу Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь перавесці на ўмовах заключаных з імі кантрактаў:

Колеснева Уладзіміра Філіпавіча начальнікам інспектарскага аддзела – інспектарам па г. Мінску, вызваліўшы яго ад пасады загадчыка інспектарскага аддзела – інспектара па г. Мінску ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў;

Крывашэіна Мікалая Віктаравіча намеснікам начальніка ўпраўлення кантролю, вызваліўшы яго ад пасады намесніка начальніка ўпраўлення кантролю сакратарыята Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;

Няхайчыка Барыса Міхайлавіча начальнікам упраўлення кантролю, вызваліўшы яго ад пасады начальніка ўпраўлення кантролю сакратарыята Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;

Русецкага Аляксандра Пятровіча намеснікам начальніка інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення, вызваліўшы яго ад пасады намесніка кіраўніка сакратарыята Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.