ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 студзеня 2007 г. № 88

Аб камандзіраванні службовых асоб у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) і г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Лічыць камандзіраванымі:

з 13 па 14 студзеня 2007 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Семашку Уладзіміра Ільіча і намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Асіпенку Міхаіла Ігаравіча для ўзгаднення пытанняў пастаўкі нафты ў Рэспубліку Беларусь;

з 11 па 12 студзеня 2007 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Волкава Уладзіміра Канстанцінавіча для абмеркавання з кіраўніцтвам кампаніі «Вітол С.А.» пытанняў пастаўкі нафты ў Рэспубліку Беларусь і з 13 па 14 студзеня 2007 г. у г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) для ўдзелу ў сустрэчы з кіраўніцтвам Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджанскай Рэспублікі.