ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 лютага 2007 г. № 145

Аб камандзіраванні А.У.Азярца ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Лічыць камандзіраваным з 31 студзеня па 2 лютага 2007 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Міністра энергетыкі Азярца Аляксандра Уладзіміравіча для ўдзелу ў перагаворах з адкрытым акцыянерным таварыствам «Газпрам» па стварэнню сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі.