ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 лютага 2007 г. № 149

Аб камандзіраванні В.А.Гурыновіча ў г. Ужгарад, г. Крамянчуг (Украіна)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 6 па 9 лютага 2007 г. у г. Ужгарад, г. Крамянчуг (Украіна) намесніка Міністра прамысловасці Гурыновіча Валянціна Аркадзьевіча для ўдзелу ў першай міжнароднай канферэнцыі «Прамысловы парк Саламонава – Новыя магчымасці для бізнесу і развіцця», правядзення перагавораў аб магчымасці ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у сумеснай вытворчасці запасных частак да аўтамабіляў вытворчасці канцэрна «Фальксваген» (г. Ужгарад), абмеркавання з кіраўніцтвам ААТ «Крукаўскі вагонабудаўнічы завод» (г. Крамянчуг) пытанняў аб пашырэнні супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі машынабудавання.