ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 лютага 2007 г. № 155

Аб камандзіраванні У.І.Зіноўскага і І.А.Касцевіч у г. Нью-Йорк (Злучаныя Штаты Амерыкі)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 26 лютага па 3 сакавіка 2007 г. у г. Нью-Йорк (Злучаныя Штаты Амерыкі) Міністра статыстыкі і аналізу Зіноўскага Уладзіміра Іванавіча і намесніка Міністра статыстыкі і аналізу Касцевіч Ірыну Анатольеўну для ўдзелу ў 38-й сесіі Статыстычнай камісіі ААН.