ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 лютага 2007 г. № 208

Аб узнагароджанні У.Е.Сінякова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую працу ў органах дзяржаўнага кіравання і высокі прафесіяналізм узнагародзіць начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сінякова Уладзіміра Еўцехавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.