УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2007 г. № 103

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2004 г. № 601

1. Унесці ў склад савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2004 г. № 601 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 195, 1/6077), змяненні і дапаўненні, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі (прыкладаецца).

2. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.