ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 лютага 2007 г. № 217

Аб узнагароджанні В.М.Кузняцова Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, значны ўклад у развіццё і ўмацаванне эфектыўнага ўзаемадзеяння Беларусі з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў узнагародзіць Пастаяннага паўнамоцнага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Кузняцова Вячаслава Мікалаевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.