ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 сакавіка 2007 г. № 278

Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб суднаходстве па ўнутраных водных шляхах

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства транспарту і камунікацый, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Дзяржаўным камітэтам пагранічных войскаў і Дзяржаўным мытным камітэтам, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб суднаходстве па ўнутраных водных шляхах (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Міністра транспарту і камунікацый Сасноўскага Уладзіміра Георгіевіча на падпісанне гэтага Пагаднення.