ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 сакавіка 2007 г. № 281

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Бандарыка Мікалая Яўгеньевіча, першага намесніка дырэктара навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Інстытут БЕЛНДІЛІЦ», за шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё ліцейнай вытворчасці рэспублікі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў;

Бурака Аляксандра Леанідавіча, палкоўніка, начальніка аддзела ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Брэсцкай вобласці, за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, асабісты ўклад ва ўмацаванне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у эканамічнай сферы;

Маёрава Уладзіміра Уладзіміравіча, намесніка старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, за добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і значны асабісты ўклад у развіццё эканомікі вобласці;