ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 сакавіка 2007 г. № 293

Аб узнагароджанні В.А.Верамейчыка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і значны асабісты ўклад у арганізацыю кантрольнай дзейнасці ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагародзіць галоўнага спецыяліста ўпраўлення кантролю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Верамейчыка Валерыя Аляксандравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.