ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 сакавіка 2007 г. № 328

Аб камандзіраванні У.І.Астроўскага ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 26 па 29 сакавіка 2007 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) першага намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Астроўскага Уладзіміра Іванавіча для ўдзелу ў XXVIII Федэральным аптовым кірмашы «Тэкстыльлегпрам» у якасці кіраўніка дэлегацыі прамысловых арганізацый Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.